Адкрыты дыялог-рэквіем "Чарнобыль - наш боль"
У рамках шостага школьнага дня 22 красавіка быў праведзены адкрыты дыялог-рэквіем "Чарнобыль - наш боль". Настаўнкі разам з вучнямі абмеркавалі тыя праблемы, якія ўзніклі пасля гэтай страшнай трагедыі. Кожны чалавек павінен помніць аб гэтым дні. Чарнобыль - гэта подзвіг, трагедыя, папярэджанне, боль. Мерапрыемства было прысвечана вялікай мужнасці чалавека, мужнасці людзей з вялікай літары.